Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Пётр Пятровіч Барысюк нарадзіўся 29 мая 1938 г. у в. Каты Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Дзеткавіцкую сярэднюю школу Драгічынскага раёна (1955), Брэсцкае медыцынскае вучылішча (1958). Служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў фельчарам у Бездзежскай участковай бальніцы Драгічынскага раёна.

Ірына Барысаўна Морых нарадзілася 7 мая 1948 г. у г. Брэсце. Яе бацькі — Барыс Альфонсавіч Морых і Марыя Сяргееўна (Гірыловіч) — франтавікі, прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну да Берліна. Ірына вучылася ў сярэдняй школе № 5 (1955–1966). Закончыла дзіцячую музычную школу, аддзяленне тэорыі музыкі Брэсцкага музычнага вучылішча (1969), факультэт музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1974).

Васіль Мікалаевіч Марэйка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 адпрацаваў год у давыд-гарадоцкай «Райсельгастэхніцы», затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Іван Іванавіч Монцік нарадзіўся 5 мая 1938 г. ў в. Скарынкі Слонімскага павета (з 1976 г. далучана да в. Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У верасні 1945 г. пайшоў у першы клас мясцовай школы. Пасля заканчэння дзесяцігодкі быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію, служыў на Балтыйскім флоце на эсмінцы «Стойкий».

Уладзімір Мікалаевіч Сіпягін нарадзіўся 16 студзеня 1953 г. у вёсцы Селаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Першамайскай сярэдняй школы (1970) служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1979), вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве (1989).

 Ян-Бенедыкт Пратасовічнарадзіўся ў другой палова XVI ст. ў вёсцы Магільна на Піншчыне (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) ў сям’і Бенедыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградскага кашталяна Аляксандра Палубінскага.

Мікалай Іванавіч Пацеюк нарадзіўся 24 снежня 1938 г. у в. Ляхаўцы Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Колю гадавала адна маці, якая ўжо пахавала двух сыноў і дзвюх дачушак, таму апошняму аддавала ўсё мацярынскае цяпло. Як мог ёй па гаспадарцы дапамагаў старэнькі дзед. 

Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася 19 сакавіка 1963 г. у в. Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 г. закончыла Валеўскую сярэднюю школу, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыла ў 1985 г.

Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

 Вера Паўлаўна Пракаповіч нарадзілася 12 сакавіка 1943 г. у в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства палюбіла паэзію, пісала вершы і апавяданні, але спачатку саромелася паказваць іх. Першае абуджэнне стваральнай душы, пробу пяра здольнай пяцікласніцы ахвотна надрукавала камянецкая раённая газета «Іскра» (зараз «Навіны Камянеччыны»). Гэта акрыліла школьніцу і падбадзёрыла да творчасці.

Старонка 3 з 19